Клуб
Войти через:
Войти как пользователь
Вы можете войти на сайт, если вы зарегистрированы на одном из этих сервисов:

Даць бой ганстэрскай дзяржаве Пуціна 9

103
Яўген Мурашка 7 дней назад в 20:19

 

Даць бой гангстэрскай дзяржаве Пуціна


Эдвард Лукас

 

%d0%bb%d1%83%d0%ba%d0%b0%d1%81Мы ўжо зьбіраліся былі пераходзіць да крытычнага аналізу іншых грамадска-палітычных зьяў-працэсаў, якія адбываюцца ўнутры і вакол Беларусі, але зьвярнулі ўвагу на правакатыўны каментар Паўла Біча да папярэдняга артыкула, які заявіў, што наш сайт “антызаходняй рыторыкай распужаў усіх чытачоў”. Усе 10 гадоў мы папярэджвалі “дэмакратычныя краіны Захаду” пра магчымасьць таго, што ўжо адбываецца, калі Захад будзе працягваць сваю безадказную палітыку ў дачыненьні да Расеі. Мы спрабавалі ня толькі пісаць пра неадэкватнасьць гэтай палітыкі, але і выяўляць яе прычыны. Нас сапраўды мала хто чуў. І гэта ўжо ГІСТАРЫЧНЫ ФАКТ! Сёньня ж мы, як мала хто, ГАНАРЫМСЯ зробленым, бо гэта МЫ БЫЛІ ПРАВЫ! І сёньня ўжо гэта вымушаны прызнаваць вядучыя заходнія грамадска-палітычныя дзеячы ды аналітыкі. У доказ прыводзім артыкул аднаго з аўтарытэтных заходніх (брытанскіх) палітолагаў, у якім ён заклікае і заходніх палітыкаў, і розных “пужлівых чытачоў” прыстухацца да такіх, як мы (Артыкул Эдварта Лукаса перашапачаткова быў выстаўлены тут: http://www.thetimes.co.uk/edition/comment/we-must-stand-up-to-putins-gangster-state-lclxflz9j; для нашага перакладу ўзяты адсюль: https://www.openrussia.org/notes/704284/).

 

                “Больш за два дзесяцігоддзі брытанскі істэблішмэнт адмахваўся ад папярэджаньняў аб расейскай пагрозе. Такіх людзей, як я і мае сябры ў Эстоніі, Латвіі, Літве і па ўсім сьвеце, не прымалі ўсур’ёз, лічылі параноікамі, якія захрасьлі ў мінулым. Усе лічылі, што Расея — гэта ў горшым выпадку перашкода, але ніяк ужо не пагроза.

 

Цяпер у Ўайтхоле, як і ў іншых еўрапейскіх сталіцах, мала хто адстойвае такі пункт гледжаньня. Такія краіны, як Швецыя, для падыходу якой да пытаньняў бясьпекі заўсёды быў характэрны спакой, які мяжуе з абыякавасьцю, цяпер рыхтуюцца да адбіцьця сапраўднай і нават, як лічаць вайскоўцы, непазьбежнай пагрозы. Абмяркоўваюць аднаўленьне прызыву ў войска. Вяртаюць на службу сьпісаныя берагавыя супрацькарабельныя ракеты, уключаючы пускавыя ўстаноўкі, якія для гэтага забіраюць з ваеннага музея.

 

Расея пераўзброілася да такой ступені, што нам няпроста будзе абараніць сваіх саюзьнікаў на рубяжах НАТА ад ваеннага нападу. Крэмль распрацаваў новыя спосабы вайны: прапаганду, кібератакі, эканамічны ціск і подкуп палітыкаў [тут названы галоўныя элементы цяпершняй гібрыднай вайны, якая ўжо ідзе. – Рэд.].

 

Усё гэта можна было ўбачыць ва Ўсходняй Еўропе на працягу дзесяцігоддзя ці нават больш, але мы не зьвярталі на гэта ўвагі [! – Рэд.].

 

Цяпер гэтая зброя накіравана на нас, і мы спрабуем нешта гэтаму супрацьпаставіць. Уявіце сабе, што год таму нехта сказаў бы, што Расея можа нахабна ўмяшацца ў ход прэзідэнцкіх выбараў у ЗША і, магчыма, нават зьмяніць іх вынік, і што Амерыка апынецца занадта зьбянтэжанай і нясьмелай, каб даць адпор. Над ім бы ўсё сьмяяліся.

 

Фармальна Расея нашмат слабейшая за Захад, калі меркаваць па ВУП, ваенных магчымасьцях, насельніцтве, саюзьніках. Рэжым Пуціна ня змог дыверсіфікаваць эканоміку, мадэрнізаваць інфраструктуру ці стварыць эфектыўную сістэму дзяржаўнай службы. Большая частка даходаў ад продажу нафты і газу разбазарваецца або крадзецца.

 

Але ў Расеі ёсьць вялікія і, магчыма, вырашальныя перавагі. Уладзімір Пуцін рашучы, а мы — не. Ён згодны пайсьці на эканамічныя абмежаваньні, мы — не. Ён гатовы парушаць правілы, мы — не. Ён здольны пайсьці на прымяненьне сілы, а мы ізноў жа — не.

 

Мэта Расеі — ні для каго не сакрэт. Яна хоча перавярнуць еўрапейскую сістэму бясьпекі, заснаваную на агульных правілах, якую яна лічыць “крывадушнай і несправядлівай”. Замест гэтага ёй патрэбны сьвет двухбаковых пагадненьняў — па энергетыцы, па бясьпецы, па абароне, — дзе ў Расеі як у вялікай дзяржавы будзе вырашальнае слова [а гэта будзе ўжо справядліва і некрывадушна? – Рэд.].

 

Яе стратэгія простая: падзяляй і ўладар. Яна ўзнагароджвае некаторыя краіны — сёньня Венгрыю з прэм’ерам Віктарам Орбанам, на наступны год, магчыма, Францыю з прэзідэнтам Франсуа Фіёнам — за тое, што яны ёй падыгрываюць. Іншых яна карае — пакуль гэта Грузія і Украіна, неўзабаве, магчыма, будуць Эстонія ці Польшча [у 1001-ы раз ні Беларусі, ні беларускага народу зноў няма. – Рэд.] — за тое, што тыя маюць сьмеласьць супраціўляцца.

 

І гэта спрацоўвае. Клей, на якім трымаецца адзінства Захаду, слабне. Як пісала The Times у мінулую суботу, Рада нацыянальнай бясьпекі сьпешна пераацэньвае ўразьлівасьць Вялікабрытаніі для расейскіх кібератак, а на пачатку наступнага году на пасяджэньні, прысьвечаным гэтай тэме, старшынстваваць будзе прэм’ер-міністр. Але ўсё гэта недастаткова і занадта позна. Тыя, хто адказвае за бясьпеку краіны, са спазьненьнем пачынаюць разумець, што Расея перамагае і будзе працягваць перамагаць.

 

Гэта першы крок да ўсьведамленьня становішча, у якім мы знаходзімся. Мы больш ня можам спадзявацца на тое, што нас абароніць Амерыка. Нашы горшыя засьцярогі адносна Дональда Трампа рэалізаваліся; хутка мы можам адкрыць для сябе, што Амэрыка шкодзіць, а не дапамагае нашай бясьпецы [! – Рэд.]. Лёгка ўявіць, як ЗША выкручваюць рукі сваім еўрапейскім саюзьнікам, каб тыя дзейнічалі ў адпаведнасьці з “праграмай”, дэмілітарызавалі краіны на ўсходняй мяжы альянсу, перасталі падтрымліваць Украіну і адмянілі санкцыі. І ўсё гэта “дзеля сумеснай расейска-амерыканскай антытэрарыстычнай дзейнасьці”.

 

Выгады ад гэтага могуць апынуцца ілюзорнымі. Нішто не перашкаджае Расеі супрацоўнічаць з Захадам у барацьбе з тэрарызмам ужо сёньня. Затое ахвяры будучай «вялікай зьдзелкі» будуць цалкам рэальныя.

 

Нам трэба змагацца, каб не дапусьціць такога зыходу. Але трэба і рыхтавацца да горшага — да постатлантычнай Еўропы, дзе шчупальцы расейскага ўплыву абаўюць многіх з нашых саюзнікаў па НАТА. Будзе цяжка, але катастрофу можна прадухіліць. У нас ёсьць усе сродкі самаабароны. І ў «прыфрантавых» дзяржаў Еўропы — скандынаўскіх, балтыйскіх і Польшчы [сярод якіх, як бачым, зноў, ужо заканамерна не названа ня толькі наша Вялікалітва-Беларусь, а і Україна, Грузія. – Рэд.] — сумарны ВУП большы за расейскі.

 

Абаронныя выдаткі гэтых дзевяці [названа сям. – Рэд.] краін у суме прыкладна роўныя палове расейскіх. Але Расеі даводзіцца ўтрымліваць «звышдзяржаўны» ваенны апарат з глабальнымі прэтэнзіямі, а «прыфрантавым» дзяржавам трэба толькі абараняць сябе [то бок НАТА ўжо няма?… – Рэд.].

 

Дадамо да гэтага Вялікабрытанію зь яе ядзерным арсеналам, выведкай і магчымасьцямі «кібернетычнай звышдзяржавы», а таксама яшчэ некалькіх саюзьнікаў, такіх, як Канада [без ЗША ды Францыі зь Нямеччынай?! – Рэд.], і мы будзем па-ранейшаму пераўзыходзіць Расею на ўсіх франтах.

 

Але нам час пачынаць карыстацца сваімі перавагамі. Самая вялікая зь іх — фінансавая. Мы ня можам перашкодзіць расейскім клептакратам працягваць красьці ў іх уласнага народу мільярды, але мы можам ускладніць адмываньне гэтых грошай праз нашу банкаўскую сістэму [а вось і яшчэ адныя памочнічкі расейскай імперыякратыі названыя… – Рэд.].

 

Такі шанец дасьць папраўка да закона аб фінансавых злачынствах, якую цяпер разглядае парламент. Яна названа імем Сяргея Магніцкага, расейскага юрыста, якога забілі да сьмерці ў турме пасьля таго, як ён раскрыў падатковае махлярства на £ 150 млн. Частку гэтых грошай злачынцы адмывалі ў Лондане.

 

Калі Тэрэза Мэй сур’ёзна ставіцца да абароны сваёй краіны, то ўрадавая падтрымка гэтай міжпартыйнай ініцыятывы будзе добрым пачаткам, асабліва калі яна ня стане прыслухоўвацца да крыкаў эгаістычных фінансістаў з лонданскага Сіці [зноў зьвярніце ўвагу на памочнікаў расейскай імперыякратыі на Захадзе; на гэты раз іх называем ня мы, іх ужо называе брытанскі палітолаг! – Рэд.]. Папраўка дазволіць ураду й іншым зацікаўленым бакам зьвяртацца да суду з просьбай аб замарожваньні актываў у Вялікабрытаніі, якія належаць тым, хто мае дачыненьне да парушэньняў правоў чалавека.

 

Такая мера нанясе Пуціну ўдар у самае балючае месца. Датычныя да перасьледаў крымскіх татараў або да жорсткага абыходжаньня з украінскімі вязьнямі могуць сур’ёзна задумацца, калі іх асабістыя фінансы апынуцца пад пагрозай.

 

У больш шырокім сэнсе трэба аб’яднаць розныя элементы ва ўрадзе і грамадстве, якіх тычыцца расейская пагроза. Да прыкладу, кіберзлачынствамі, да якіх датычная Расея, павінна займацца ня толькі сістэма крымінальнага правасуддзя (бо тыя ж хакеры могуць працаваць у інтарэсах выведслужбаў Крамля).

 

Нашы банкіры, юрысты, фінансісты павінны адказьней ставіцца да выбару кліентаў і да інструкцый, якія тыя ім даюць. Нашы ўніверсітэты таксама ўразьлівыя, як паказаў скандал (гл. http://www.inopressa.ru/article/19dec2016/ft/spy.html) з магчымым расейскім спансаваньнем кембрыджскага семінару па бясьпецы.

 

Мы бачым, што Расея ўпампоўвае грошы ў грамадскае жыцьцё іншых краін праз СМІ, эксьпертныя рады, палітычныя і акадэмічныя арганізацыі. Мэтай можа быць збор выведданых, прасоўваньне расейскага ўплыву ды іншая шкоданосная дзейнасьць. Тое ж самае спрабаваў рабіць Савецкі Саюз, але сёньня мы куды менш асьцярожныя.

 

Нам патрэбны выразныя механізмы абмену інфармацыяй аб расейскім ўмяшаньні ў жыцьцё нашых грамадстваў; з пагрозай неабходна змагацца разам. Гэта цалкам магчыма. Нашы саюзьнікі ў «прыфрантавых дзяржавах» [сярод якіх, як бачым наша Вялікалітва-Беларусь не называецца. — Рэд.] бачаць расейскую пагрозу куды выразьней, чым мы, і ў тым, што тычыцца супрацьстаяньня ёй, яны наперадзе нас.

 

Нам варта было б паспрабаваць да іх прыслухацца…”.

 

(канец артыкула Эдварда Лукаса ў The Times).

 

 

 

=

Беларусь
Пуцін
Расея
агрэсія
Старые
45
Игорь Чёрный 7 дней назад в 23:55
2
Хорошо написано, что РФ надо остановить... Рашка своими нападениями и захватом чужих территорий провацирует мировую войну.
26
Duma Dmitry 6 дней назад в 17:14
3
"Колосс на глиняных ногах"
( выражение из толкования пророком Даниилом сна царя Навуходоносора )

Это выражение найболее подходит к государству Россия.
Существует РФия только благодаря помощи запада.
То есть Россия в таком виде нужна Западу как СЫРЬЕВОЙ ПРИДАТОК.
Источник дешевого сырья.

А Кремлевские или Дроздовские,-
это цепные псы охраняющие газо-нефте провод.

Из этого и надо исходить в рассуждениях о возможности
существования крепостного права в 21м веке.
И кто и кому должен давать бой.

6
Shatilo вчера в 07:52
0
Через 10-20 лет и в качестве сырьевого придатка не понадобится. Если судить по трендам в энергетике.
26
Duma Dmitry вчера в 09:47
0
Shatilo, Дай то господи...))

Российское Кремлевское чмо с нескрываевым вожделением смотрело
на Европу....

А теперь с таким же вожделением смотрят на развивающийся Китай.
Мол,- чего изволите? Нефти?? Газа?? Леса??

А свой собственный серп и молот со штангенциркулем в gавне...
120
Сусед 5 дней назад в 22:52
1
"Даць бой ганстэрскай дзяржаве Пуціна"

Прызываць біцца з ганстэрамі... і з ідыётамі
- гэта ненармальна ))
- не біцца а знішчаць... ізаляваць і лячыць.. толькі так ))
14
Кеша 1 день назад в 17:03
0
Остановить рашку нужно любыми способами.
6
Shatilo вчера в 07:48
0
Все буржуи правильно просчитали. Россия угрозой для них не является. Угрожать нечем. Ни денег, ни экономики, ни современного оружия. Украденное в буржуйских банках. Семьи, недвижимость, яхты в Буржуйщине. Какая угроза?
114
of_windows вчера в 12:03
0
Дать бой? Хм...Тут намедни "Ночных волков" хлебом - солью встречали. А грозились мотоциклетников отволтузить и спицы в ж**пу вставить. Да вот нынче "зеленые человечки" на телегах броневых пожаловать изволили...уже в Орше - так с тем же "набором" и поцелуями...И зачем так много писать о Лукасе, который ничего нового не сказал, пан Мурашко?...((...
103
Яўген Мурашка вчера в 12:41
0
of_windows,
Пан.
Для Вас і для мяне гэта не навіна. Але ж мяркую, не усе у гэтым дасьведчаны.
Я.Мурашка