Клуб
Войти через:
Войти как пользователь
Вы можете войти на сайт, если вы зарегистрированы на одном из этих сервисов:

Без адзінага стрэлу ! 7

103
Яўген Мурашка 15.09.2017 в 09:17,

 

  7 сентября в 8:16 ·  

Расея робіць усё дакладна, згодна сваім планам.
А што зрабілі тыя, хто на кожным рагу верашчаць аб пагрозе, аб сваім патрыятызме, адданнасьці сваёй Бацькаўшчыне. Шуму да нябёс - спраў -0. Расейскія танкі ужо тут, але нашы "патрыёты", толькі сёньня разводзяць фарбу, для плакатаў і лозунгаў і выйдуць заўтра і будуць нешта патрабаваць і іх "спалохаюцца" і імгненна выпарацца з беларускай зямлі.
Заўтра, (8 верасня) паводле пана Някляева, масоўка будзе прымаць "прысягу". Да якой ступені патрэбна быць вар'ятам, каб праводзіць такі перфаманс. Спаганіцца само паняцьце Прысягі. Яе прымаюць толькі тыя, хто рашуча згуртаваўся дзеля канкрэтнай справы а так. Раздадуць нейкія паперкі нават тым, хто прыб'ецца да натоўпу, па шляху у краму. Але паны Статкевіч, Някляеў і К, заверашчаць на увесь белы свет аб стварэньні "шырокага" народнага супраціву, менавіта такім чынам ствараўся БНК.
У гэтай сітуацыі не столькі страшна сама наяўнасьціь расейскіх войскаў, сколькі унутранная здрада, менавіта тых, хто 23 гады жыве за кошт імітацыі, прафанацыі, абыякавасьціі прадажнасьці Усе гэтыя "бізнэсоўцы" ад палітыкі, даўно заклалі Беларусь у іншаземныя ламбарды, каб мець свой кавалак масла на свой кавалак хлеба.Саньнікаў, Статкевіч, Янукевіч, Лябедзька, Пазьняк, Рымашэўскі, Някляеў і інш. прыстасаванцы, зрабілі усё магчымае, каб знішчыць пратэстны патэнцыял у беларускім грамадстве. Страшна сабе уявіць, што адбудзецца у Беларусі, калі (Барані Гасподзь) гэтыя асобы, без гонару і годнасьці, сумленьня прыйдуць да улады.

 

Яўген Мурашка

9 верасня

Увага! Тэрмінова
Паводле РИА Новости.
Сёньня ноччу Пуцін склікаў Савет бяспекі.. На якім была абмеркавана сітуацыя у Беларусі.
З інфармацыяй выступіў кіраўнік МЗС Лаўроў. Ён паведаміў што па усёй Беларусі адбыліся шматтысячныя папераджальныя акцыі Расейскія войскі былі блакаваны у месцах свайго часовага распалажэньня. Пратэстоўцы інфармавалі
" Русский солдат иди домой, водки здесь нет!"
Пасьля аберкаваньня гэтай інфармацыі, галоўнакамандуючы У.Пуцін аддаў загад:
- "Улічваючы небяспеку, якая стварылася для расейскіх вайсковаслужбоўцаў у Беларусі у выніку блакаваньня, і узнікшай нездаволеннасьці сярод вайскоўцаў, з-за нізкага маральнага духу і адсутнасьці  псыхатропных прэпаратаў, загадваю:
1.Расейскай арміі, тэрмінова, адбыць у месца сваёй сталай дыслакацыі у тэрмін - 24 гадзіны.
2.Зняць з пасады начальніка па тылу УС РФ, з-за несвоечасовае забяспячэньне расейскага кантынгенту у Беларусі, стымулятарамі і  "наркамаўскімі 100гр"
3.Адказнасьць за эвакуацыю ускладаецца на міністра абароны РФ Шайгу і начальнікаў вайсковых падраздзяленьняў.
Кантроль пакідаю за сабой.
Масква, Крэмль, ноч на 9 верасня.
Галоўнакамандуючы
У.Пуцін."
Што ж тут казаць.
Падзякуем нашых беларускіх волатаў - Паноў Статкевіча і Някляева, Севярынца ды Сіўчыка. І асобнае дзякуй сапраўднаму папу (не Гапону), які, відаць сваім малітвамі вымусіў расейскую сатану, уцякаць.
Яны зрабілі усё магчымае, каб спыніць расейскую акупацыю. Здымаем капелюшы перад іх мужнасьцю.

Мяркую можна закрыць гэту тэму, беларусы могуць спаць спакойна. Наступным пераможным крокам нашых волатаў, будзе бязспрэчная перамога над Дыкрэтам №3, 20 кастрычніка.....Статкевіч крочыць па Беларусі.

Прыйшоў......пабачыў.........перамог!

Я.Мурашка.

9.09.17

Беларусь
Статкевіч
Новые
119
Сусед 10:15, суббота, 23.09.2017
0
За Вольную Беларусь..
- за Волю кожнага, хто падымае, будуе і яднае Беларусь !
-1
Толстокот 11:40, понедельник, 18.09.2017
0
Здорово дед!
Я все еще жду опубликования трудов по исследованию монгольских плям на дупах у половины из детей в России. ТЫ ж обещал.
Нехорошо как то вышло
5
Васіль Кастэнка 17:26, пятница, 15.09.2017
-1
Ага. Сидя в Германии можно позволить себе уподобиться Путину и пугать белорусов.Полный отрыв от беларуской действительности. Мы уже такой цирк то с авиабазой, то сейчас не первый раз наблюдаем. Давно уже "оккупированы" изнутри марионеточной властью а-ля страны Варшавского договора.И юмор здесь неуместен. А вышеперечисленные белорусы хоть что-то делают. Северениц вот в районе Орши наблюдал за дорогами и ж/д.
32
Duma Dmitry 10:20, пятница, 15.09.2017
1
Евгений,- ну не дотягиваете Вы до Жванецкого.
Как не крути..))
103
Яўген Мурашка 10:36, пятница, 15.09.2017
0
Не магу пярэчыць, згода., не цягну.
Так як і Статкевіч да нацыянальнага лідара.
Не было б так весела, каб не было так сумна.
Я.Мурашка
32
Duma Dmitry 12:53, пятница, 15.09.2017
0
Яўген Мурашка, Ну Вот написали Вы это,- а толк то в чем??

Ведь не лебеди-раки и щуки теперь нужны РБ??

Точки соприкосновения искать в нашем случае гораздо полезней...ведь...
103
Яўген Мурашка 20:44, пятница, 15.09.2017
0
Пан.
Перфаманс прайшоў і..." а толк то в чём?"
Я.Мурашка