Клуб
Войти через:
Войти как пользователь
Вы можете войти на сайт, если вы зарегистрированы на одном из этих сервисов:

"За что боролись, на то напоролись" або КАЛЕКТЫЎНЫ ПАРТРЭТ РАССТРАЛЯНЫХ "ПА 6

191
Slavich 03.11.2017 в 03:51,

Істэрычна-шумная кампанія рамантызацыі некалькіх дзесяткаў чырвоных бальшавіцка-беларускіх літаратараў-графаманаў, зьнішчаных у полымі сталінскага тэрора, ў так званым нацыянал-патрыятычным асяродку за апошнія 2-3 гады набывае відавочныя камуна-фашысцкія прыкметы. Сучасныя сьвядомыя патрыёты-змагары пачынаюць ствараць новых "нацыянальных херояў" з актыўных бальшавіцкіх калабарантаў-паслугачоў. Якімі насамрэч з'яўляліся расстраляныя чароты-зарэцкія-дудары.

Усе "расстраляныя" літаратары былі чальцамі бальшавіцкіх партыйна-камсамольскіх арганізацый і знаходзіліся ў іх на кіруючых пасадах. Платон Галавач уваходзіў у склад ЦК КПБ і ЦВК, Анатоль Вольны пэўны час працаваў у ЦК ЛКСМБ.

Пераважная большасць зь іх працавалі на кіруючых пасадах у дзяржаўных і навучальных установах, рэдакцыях часопісаў і газет. Міхась Зарэцкі да лістапада 1936 года працаваў загадчыкам аддзела літаратуры і мастацтва БелАН, рэдагаваў часопіс "Маладняк". Міхась Чарот узначальваў рэдакцыю газеты "Савецкая Беларусь" (як сучасны П. Якубовіч) і быў чальцом ЦВК БССР. Платон Галавач у 1929—1930 працаваў намесьнікам наркама асветы БССР[. Быў адказным рэдактарам газеты «Чырвоная змена», рэдактарам часопісаў «Маладняк» і «Полымя».

Усе яны былі актыўнымі будаўнікамі злачыннага камуністычнага рэжыма. Паслухмяна выконвалі загады камуністычных правадыроў і падманвалі наш зьняволены народ дзеля пасьпяховай кар'еры, высокіх акладаў і ганарараў. Згодна апошніх публікацый у сеціве і друку, амаль што ўсе яны пісалі даносы ў НКУС і бальшавіцкі друк. Нават лепшыя з іх заклікалі супрацоўнічаць з карнымі органамі бальшавізма: «Чарот даводзіў, што на яго погляд, кожны камуніст павінен быць «сачкомам», г.зн., што кожны камуніст павінен аказываць дапамогу ДПУ. (Паказаньні Алеся Дудара са справы «Саюза вызваленьня Беларусі». 2 верасьня, 1930 г. // Міхнюк У. «Арыштаваць у высылцы: Дакументальны нарыс пра Алеся Дудара». Менск, 1996).

Ніхто зь іх не пакінуў пасьля сябе ні "Гамлета, ні "Фауста", ні "Пана Тадэвуша". Ніхто з гэтых сялянска-пралетарскіх графаманаў ня згадаў аніводным словамі пра нашу сапраўдную Айчыну, як Максім Багдановіч:
"Старадаўняй літоўскай Пагоні
Не разбіць. не спыніць. не стрымаць!."...

Больш поўнае ўяўленне пра сутнасьць гэткай "нацыянальнай эліты", аплаківаемай "кракадзілавымі сьлёзамі" нацыяналістаў, дае верш М. Чарота. У якім гэты растраляны сваімі чырвонымі гаспадарамі "паэт" заклікае бальшавіцкую уладу сурова пакараць сваіх сяброў-літаратараў. арыштаваных у 1930-м годзе.

Фото Святослава Славича.

Новые
13
Касінер 01:50, воскресенье, 05.11.2017
1
Рэспект аўтару за даваенныя газеты. Нават не чуў пра такія.
46
Игорь Чёрный 01:30, воскресенье, 05.11.2017
1
Читал краем глаза статью Васюченко про этих "расстреляных" писак. Вроде доносительство у них стало как второй профессией.
13
Касінер 01:47, воскресенье, 05.11.2017
0
Игорь Чёрный, так. гэта сапрады цікавы артыкул. Здаецца "Феномен літаратурнага сервілізму. Я быў здзіўлены, калі даведаўся. што і Кляшторны пісаў артыкул-данос на Пушчу і дДубоўку. Іх потым абаіх арышттавалі і судзілі.
437
lisa 17:54, пятница, 03.11.2017
1
"Сучасныя сьвядомыя патрыёты-змагары пачынаюць ствараць новых "нацыянальных херояў" з актыўных бальшавіцкіх калабарантаў-паслугачоў."
---
Хорош!
Они тоже как бы "жертвы системы", просто нужно уточнять, что они ранее работали эту систему, которая их потом и перемолола, как и тех, кого они изобличали.
191
Slavich 02:44, суббота, 04.11.2017
1
В годы сталинского террора в БССР было уничтожено более 2 000 священников, не писавших доносы. Но о них почему-то молчат... Скорбят о беларуских "поэтах", призывавших стучать в ГПУ, позабыв обо всех.
46
Игорь Чёрный 01:25, воскресенье, 05.11.2017
0
lisa, действительно. тогда было жестокое время...


Горячие темы недели