Клуб
Войти через:
Войти как пользователь
Вы можете войти на сайт, если вы зарегистрированы на одном из этих сервисов:

Ліст да пана А.Лукашэнкі (сёньня адпраўлены на тры яго адрэсы) 1

103
Яўген Мурашка 21.11.2017 в 09:44,

Зварот да Пана А.Лукашэнкі

Пан, А.Лукашэнка.
Прашу не здзіўляцца такому звароту. Вы не “наш”прэзідэнт, бо мы галасавалі супраць Вас у 1994 годзе. А з 1996 года, Вы увогуле нелегітымны прэзідэнт Беларусі. Вынікі “рэферэндуму” 1996 года дасюль не прызнаны ні беларускім грамадствам ні сусветнай супольнасьцю. І тым не менш з Вамі , у сьвеце, пачалі размаўляць, Вас пачалі прымаць і падпісваць розныя пагадненьні і дамовы (такія ужо іезуітскія норавы “рэалпалітыкі”) Бо дэ-факта, Вы сканцэнтравалі у сваіх руках уладу на усю поўніцу ( заканадаўчую, выканаўчую, судовую, інфармацыйную) Сыходзячы з гэтых крытэрыяў, мы вымушаны звяртацца да Вас. Безумоўна, спадзеваў, што Вы нас пачуеце няма, але ж не Шчоткінай нам звяртацца. Цяпер па сутнасьці
Згодна Канстытуцыі 1994 года, Беларусь павіна заставцца – нацыянальнай незалежнай, без’ядзернай, неўтральнай (ад уваходжаньня ва усялякія вайсковыя хаўрусы і дамовы, (накшталт “Саюзнай дзяржавы”, СНД, АДКБ, Мытнага зьвязу, ЭАЭС) дзяржавай. Вы, сыходзячы толькі з асабістых амбіцый а не нацыянальных інтарэсаў, загналі сябе і усю беларускую нацыю у пастку, у залежнасьць ад імперскай палітыкі Крамля. Беларуская нацыя не давала Вам такіх паўнамоцтваў і не дэлегавала Вам права прадстаўляць яе інтарэсы за межамі нашай дзяржавы. Хочам Вам нагадаць, усе мы не вечны і адыйдзем у іншы сьвет, толькі кожны у свой час. На працягу тысячагодзьдзяў, фараоны, цэзары, цары, каралі, імператары сыходзілі а народы (нацыі) жывыя дасюль. Нам незразумела Ваша жыцьцёвая пазіцыя і як Вы уяўляеце сваю будучыню? Рана ці позна (па узросту, стану здароўя ці па іншай прычыне) Вы згубіце магчымасьць утрымліваць уладу. І што тады? Тады наступіць той самы “момант ісьціны” згодна якога Вам прыдзецца трымаць справаздачу, ці перад беларускай нацыяй, ці перад Міжнародным трыбуналам. І невядома чый вырак будзе для Вас наілепшым варыянтам. Мяркуем, што Вы не мазахіст і не вар’ят, якія гэтага не у стане зразумець. А спіс Вашых злачынств вельмі вялікі – генацыд і этнацыд беларускай нацыі, парушэньне Канстытуцыі 1994 года, фальсіфікацыі і маніпуляцыі, гвалтоўнае утрыманьне улады. Пералік гэтых парушэньняў Вы атрымаеце пад час судовых працэсаў.
Пан Лукашэнка, беларуская нацыя, беларускі народ, больш не у стане трываць, бо небяспека знішчэньня незалежнасьці а значыць і беларускай дзяржавы настолькі відавочна, што ужо сёньня патрэбна рабіць пэўныя захады. А яны павіны быць наступнымі – выхад з усіх дамоў і пагадненьняў (Саюзнай дзяржавы, АДКБ, Мытнага саюзу, ЭАЭС, СНД, закрыцьцё усходняй мяжы). Па-першае яны не легітымныя. Па-другое – гэта бязмэтавае марнаваньне народных грошай. І па-трэццяе частковае зніжэньне магчымасьці акупацыі з боку Расеі з усім яе наступствамі. Сёньня Захад працягвае Беларусі (не Вам) руку, не з братэрскіх ці інтэрнацыянальных пачуцьцяў. У іх сваі прагматычныя інтарэсы, якія не зусім супадаюць з інтарэсамі беларускай нацыі. Але яны ніякім чынам не прэтэндуюць на нашу землю ці яе частку (як скажам тая ж Польшча, - Крэсы Всходні) Таму крокі Эўропы накіраваны, у першую чаргу, на збліжэньне з Беларусьсю у мэтах атрыманьня дадатковага рынку збыту і таннай працоўнай сілы а значыць і прыбыткаў. Другой мэтай (ці то першай, неістотна) Эўропа зацікаўлена мець суседства з мірнай дзяржавай а не сатэлітам вар’ятскай Расеі. Жыхары Эўропы, такія ж людзі як і мы. Яны, як і мы жадаюць спаць пад мірным небам, яны жадаюць мець прадсказальную будучыню, якая б не залежала ад таго, якое вар’ятскае рашэньне прыме беснаваты Пуцін. На такі шаг можа адважыцца і пайсьці толькі чалавек, якому надакучыла быць шасьцёркай ці хадзіць у прыслугах іншаземнага пана.
Пан Лукашэнка, кіньце гуляць у шпіёнаў. Мы разумеем, што Вам не патрэбна такая галаўная боль, але ж Вы (і народ разам з Вамі) ужо настолькі трапілі у залежнасьць ад гэтых ФСБэшнікаў, што тут патрэбны толькі радыкальныя захады. Хочам заўважыць, што не для каго не з’яляецца таямніцай, што амбасады любых краін з’яўляюцца дахам для рэзыдэнцый іншаземных выведак. А амбасадары, выконваюць не толькі дыпламатычныя місіі але і прыкрываюць гэтых рэзідэнтаў. Вось і палічыце, сколькі шпіёнаў у Беларусі, відаць столькі сколькі амбасад. А што, у Берліне ці Боне (у нашых дыпламатычных прадстаўніцтвах) няма шпіёнаў, выбачайце, для Вас яны – выведнікі. Няўжо, чалавек у цывільным, які у наглую здымаў на відэакамеру, наш пікет з тэрыторыі Кансулата у Боне у 2006 годзе, і назваў мяне па прозьвішчу, ён жа бачыў мяне першы раз, працуе там барменам ці барыстай а можа усёж ен –шпіён. І вось яшчэ адна акалічнасьць. Чаму наша КДБ не ловіць агентаў ЦРУ, МІ6, Массада ці ФСБ, румынскіх, венгерскіх, японскіх . Чаму у сеткі КДБ (што цікава, адзін да аднаго, як і у ФСБ) трапляюць толькі украінскія “шпіёны”. Няўжо яны менш прафесійныя. Мы так не думаем. Украінцаў “ловяць” выключна паводле загада ФСБ. Пры тым расейскім ФСБэшнікам няма неабходнасьці шыфравацца на нашай зямлі , бо Вы стварылі ім адпаведныя ільготныя умовы. Межаў няма, Беларусь – прахадны двор. Прыходзь, рабі што пажадаеш – забівай, выкрадай, запалохвай, выхоўвай, прапагандуй, усё як у сваёй Расеі.
Мы не ставім пытаньне аб адыходзе ад улады Бо цудоўна разумеем, што на сёньнешні дзень, ва умовах патэнцыянальнай пагрозе з боку імперскай Расеі. няма нацынальна скіраванных, сумленных, адданных беларускай нацыі палітычных дзеячаў Але яны ёсьці па за палітычнымі коламі, пры неабходнсьці мы пра іх нагадаем. Таму едзьце у Брусель, пасядзіце з людзьмі (не усёж з бандытам Пуціным), слухайце, матайце на вус.
Па прыездзе дамоў неадкаладна пачынайце з таго, што вызваляйце затрыманных грамадзян Украіны – П.Шаройку, і А.Скібу і каго там яшчэ кінулі у “амерыканку”. Зачыняйце усе сумнеўныя палітычныя (крымінальныя) справы, супраць беларускіх патрыётаў.
Аб’явіце усе дамовы, у рамках пагадненьняў - Саюзнай дзяржавы, АДКБ, Мытнага саюзу, ЭАЭС, СНД, як не маючыя юрадычнай сілы, а таму не належачыя да выкананьня. Адмаўляйцеся ад удзелу у”міратворчых сілах” ва Украіне. Зачыняйце усходнюю мяжу.
Адмяніце вынікі галасаваньня пад украінскай дэкларацыяй у СБ ААН.
Аб’явіце шырокую амныстыю для эканамічных і палітычных зняволенных, з выплатай матэрыяльнай кампенсацыі за маральны ушчэрб, за згубу эканамічнай выгады (заробку) за увесь час зняволеньня., акрамя злодзеяў у законе (карупцыянераў), гвалтаўнікоў, забойцаў.
Распачніце палітычныя, судовыя і эканамічныя рэформы (адмяніце кантрактную сістэму, замацуйце права незалежных прафсаюзаў на функцыяваньне на прадпрыемствах на узроўне дзяржаўных. Ачысьціце - КДБ, УС і МУС ад іншаземцаў. Распачніце рэформы у адукацыі, вяртаньне беларускай мове статуса адзіннай дзяржаўнай, як гаранту нацыянальнай бяспекі, Гэрба Пагоні і бел-чырвона-белага, як дзяжаўных сымбаляў. Безумоўна, тут не увесь пералік умоў для будучыні Беларусі..
А каб з нечага пачаць, патрэбна пачынаць з звароту да артыкулаў Канстытуцыі 1994 года, як базавай.
Што, Пан, Лукашэнка страшна, нам таксама. Але у нас з Вамі розныя падставы для гэтага. У вас страх за свой лес, у нас іншы. У нас, не за свой лёс, а за лёс тых каму мы далі жацьцё і лёс той зямлі якая нас вырасьціла. Калі Вам напляваць на будучыню Беларусі, усёж падумайце пра лёс сваіх блізкіх і свой. Прыкладаў шмат. Гэта і Мусаліні, Чаушэску,
Саадам Хусэйн, Кадафі, Мурсі, Мілошавіч.
Па кім будуць біць у званы у наступны раз?
Пан, Лукашэнка, мы не царква, і не даем нікому "індульгеныцый", але калі Вы пойдзеце на выкананьне нашых патрабаваньняў, суд можа іх улічыць як "супрацоўнацтва са следствам" ці "яўку з павіннай"
Я.Мурашка, старшыня ЗБН.
21.11.17
Панове! Калі вы падзяляеце гэтыя патрабаваньні, зрабіце, калі ласка перапост я мага шырэй. З павагай.

Лукашэнка
Беларусь
Расея
Старые
-4
Толстокот 11:39, вторник, 21.11.2017
0
молодец дед.Жестко так наехал на Луку.Правильно-будешь меня, Евгения Муравейку слушать, пару-тройку годиков скостим,мы не звери какие-нибудь.
Поэтому давай,выходи из всех союзов,сложи с себя полномочия, оденься в рубище,нацепи вериги и приползи на коленях ко мне,к Великому и Ужасному Евгению Муравейке. А я может быть,помилую тебя.А может быть,и нет.
---
Тут в думу вбежал Домовой под белым флагом. Он протянул Кощею письмо. Кощей развернул свиток и прочитал:
Кощею Бессмертному.
Предлагаем тебе явиться с повинною. Тогда тебя, может, помилуем
Василиса Премудрая, Макар и богатыри.
— Ну что? — спросил Домовой. — Ответ будет?
— Будет, — сказал Кощей. — Пусть они сами являются. Тогда я их, может, помилую! А может быть,и нет


Горячие темы недели