Клуб
Войти через:
Войти как пользователь
Вы можете войти на сайт, если вы зарегистрированы на одном из этих сервисов:

Каб любіць Беларусь нашу мілую маму 28

4
Алесь Бурак 19.10.2013 в 13:11,

Ужо не першы раз заўважаю, што цяга да беларускай мовы значна ўзмацняецца, калі ты едзеш на некаторы час з Беларусі. Адрэзак адсутнасьці можа быць розны. Ад месячнага стажу за мяжой да пяцігадовага тэрміну навучання ў нейкім замежным вузе. Ці цалкам эміграцыя, назаўсёды і назаўжды. Чаму так? Відаць меў рацыю класік, калі казаў: "Каб любіць Беларусь, нашу мілую маці, трэба ў розных краях пабываць". Ад сябе яшчэ б дадаў, што не толькі пабываць, але і пажыць.

Што гэта такое? Смутак? Настальгія па Радзіме? Ці жаданне захаваць сваю адметнасьць у глабальным сьвеце, дзе мовы і народнасьці так змяшаліся, што не вядома куды гэта далей пойдзе? Шукаць любую мажлівасьць сустрэцца з мовай праз радыё, праз інтэрнэт, праз телебачанне, праз пастаяннае сьцягванне з сеціва беларускіх кніжак, для чытання на электронным носьбіце. Памятаю, калі прыехаў вучыцца ў Польшчу, то некалькі месяцаў адчуваў сябе няемка. Упершыню на чужбіне, ды на такі доўгі тэрмін. Асабліва карцела, калі тыя ж самыя сябры па вучобе з Украіны паміж сабою гаварылі выключна па-ўкраінску, а мы, беларусы, выключна па-русску. Самотна было тое, што русскія, таксама гаварылі па-русску. Тады дзіўна атрымоўвалася, што мова аднолькавая, але ж мы як бы розныя народы, ды і пашпарты ў нас розныя. Цымусу дадавалі палякі, якія пыталіся, як будзе па-вашаму (па-беларуску) "дзякуй" і іншыя простыя словы. Вымушаны быў тлумачыць, што наш народ размаўляе па-русску, а беларускай мовай карыстаецца даволі малы адсотак людзей. Вось тады і атрымоўваецца злом нейкі. Пачынаеш шукаць землякоў, чытаць беларускія кнігі і, самае галоўнае, – размаўляць. Памятаю, што так карцела пачаць гаварыць з кімсьці па-беларуску, што дамовіўся са сваім сябрам украінцам па пакоі, што ен са мной будзе гаварыць па-украінску, а я яму адказваць па-беларуску, і наадварот. Выходзіла нядрэнна. Адзін аднаго легка разумелі, ды і гутарка была нейкая цікавейшая, мне падавалася.

Трохі пазней даведаўся, што нейкія групоўкі беларускія ўжо існуюць, і што можна легка збірацца і абмяркоўваць нейкія рэчы, сумесна рыхтавацца да сьвяткаванняў, прымаць удзел у экскурсіях і гэдак далей. Відаць, людзі да цябе адчулі такую ж патрэбу і прайшлі праз яе. Бяры, падхоплівай і нясі гэты чароўны збан.

Дык што ж гэта атрымоўваецца. Мы пачынаем больш захапляцца радзімай і мовай, калі нам яе бракуе? Калі мы не можам у поўнай меры дакрануцца да яе? Як пяе любімы сьпявак маіх бацькоў Міхаіл Шуфуцінскі: "Я так люблю тебя, когда ты далеко". Вось парадоксы. Будучы дома, у Мінску, можна легка развіваць у сябе гэтую беларускасьць праз набыцце кніг, праз падпіску на газеты, кшталту "Нашай Нівы", праз замаўленне часопісаў "Архэ", і шмат чаго іншага. Нажаль, пачынаеш гэта шанаваць, калі гэтага няма.

А можа, вось тады і ўключаецца сумленне, ды не прастое, а нацыянальнае, калі навокал столькі носьбітаў розных культур, якія, каб захаваць сваю адметнасьць, несьвядома карыстаюцца сваей мовай. Пачынае так карцець, што ляціш як мага хутчэй на чарговыя, хоць і кароткія, але такія смачныя сустэчы з мовай. Спатканні гэтыя падобныя на сустрэчы з дзяўчынай, якая можа карэнным чынам перавярнуць твой лёс.

Тады ўзнікае лагічнае пытанне: "Для таго, каб дапамагчы беларусам палюбіць сваю мову варта, высылаць іх замяжу?" Гэта дзіўны парадокс, але механізм пачне працаваць. Нажаль, пачне працаваць толькі пры такіх умовах.

У кожнага беларуса есьць свой адметны шлях да мовы. Хтосьці яе адкрывае праз сяброў, хтосьці пачынае ёй карыстацца, каб быць адметным ад іншых. Шляхоў шмат і для кожнага ён свой. Вось і зараз, калі прыехаў на чужбіну, вельмі сумую па мове.

школа журналистики
Новые
120
Сусед 10:30, четверг, 12.12.2013
1
:) хаця, тут і школа журналістыкі... але, тэма слаўная
...
Каб любіць, трэба:
1. Бачыць... 2. Чуць... 3. Чытаць...
- НашаЕ: Зямлю, Людзей, Мову...
і той-хто, хацябы аднойчы, зайшоў у Гэту Тройцў,
той назаўсёды з Глыбінёй, Чысьцінёй, Сэнсам
- з Нашым )))
14
narlitv 19:51, суббота, 19.10.2013
2
Далучуся да сп.kain_75 i таксама хачу падзякаваць за артыкул.
Асабiста знаёмы , ды й сябрую з сучасным беларускiм складальнiкам вершау.
Дык вось, у вершах я знайшоу словы якiх няма у тлумачальным слоунiку беларускай мовы.
Калi я звярнуу ягонную увагу на гэтую акалiчнасць - ён мне распавёу, што беларуская мова такая, што можна у ёй нават свае словы прыдумляць, калi яны адпавядаюць сутнасцI мовы.
4
Алесь Бурак 20:03, суббота, 19.10.2013
0
Дзякуй... вельмі прыемна такое чуць...
14
narlitv 15:47, воскресенье, 20.10.2013
1
Дзякуй, bel_masha_rus, верш. З Грахоускiм быу крыху зныёмы. Пазнаёмiлiся з iм у Гарадзiщы што пад Менскам.
-2
Яков Петрович 15:03, суббота, 19.10.2013
2
желаю вам, Алесь Бурак ,
что бы ваши творческие часы никогда не останавливались.
и материалы от вас всегда что бы были своевременны и актуальны.
десять десять -
это прекрасное время для рождения журналиста..
4
Алесь Бурак 15:06, суббота, 19.10.2013
1
дзякуй... велькі...
4
Алесь Бурак 13:42, суббота, 19.10.2013
1
Асноўны тэзіс: што мова становіцца нейкім агульным элементам яднання для тых, хто выехаў за мяжу. Жаданне шукаць сабе падобных і гуртавацца вакол мовы я назіраў не раз. Безумоўна, гэта не масавы працэс, але працэс які есьць і мае быць.
І гэта не проста некая настальгія і легкі смутак.
4
Алесь Бурак 14:09, суббота, 19.10.2013
1
Згодны з вамі пра тое, што большасьць беларусаў за мяжой паміж сабою ды і са сваімі сябрамі размаўляе па-русску.
Але такія группы беларускамоўных людзей есьць, пра што і варта казаць.
58
UÇK 15:24, суббота, 19.10.2013
0
mandarin, Большинство ирландцев тоже на анлийском разговаривают, но это им не мешает в недалеком прошлом, да и сейчас подстреливать английски задницы!
4
Алесь Бурак 15:55, суббота, 19.10.2013
2
Зусим нядрэнна будзе, кали беларуская мова и сама беларускасьць будзе такой адметнасьцю за якой будуць прыязджаць турысты и пра што будуць здымацца фильмы. Канешне гэта зуси. Не як Каталония, але мода быць и такое.