Клуб
Войти через:
Войти как пользователь
Вы можете войти на сайт, если вы зарегистрированы на одном из этих сервисов:

На магіле Освальда Руфайзена. 1

4
Алесь Бурак 20.10.2013 в 14:40,

Сёння давялося пабываць на магіле вядомага чалавека сьвету Освальда Руфайзена. Другая сусветная вайна карэнным чынам зьмяніла лесы людзей. Гэты чалавек неверагодным чынам прайшоў яе спачатку ў форме беларускага паліцая ў мястэчку Мір на Беларусі, выратаваўшы вялікую колькасьць жыдоў з гетта, а потым у манаскім адзеніі кармеліта.

Брат Даніэль пахаваны у Хайфе, сярод арабаў хрысьціянаў.


Будучы жыдом па крыві, Освальд Руфайзен стаў хрысьціянскім манахам, з-за чаго, пасля пераезду ў Ізраіль меў шмат праблемаў. Дзяржава адмаўляла яму ў атрыманні грамадзянства, яго ўжо не лічылі жыдом. На самой справе, прычынай сталася ягоная дзейнасьць у якасьці хрысьціяніна на іудзейская зямлі пад іменем брата Даніэля. 

Освальду Руфайзену, які выратаваў вялікую колькасьць жыдоў пад час Халакосту, адмовілі ў прысваенні назова "Праведнік народаў сьвету", матывуючы гэта тым, што гэта узнагарода надаецца толькі неяўрэям.


На магілу хрысьціянскага манаха, жыда па крыві, згодна з іудзейскай традыцыяй прыносяць каменьчыкі.


Знакавай стала сустрэча брата Даніэля і папы рымскага Яна Паўла ІІ у 1985 годзе, на якой абмяркоўвалася перспектыва ўзнаўлення старажытнай формы хрысьціянства ў Ізраілі. Дарэчы, Караль Вайтыла і Освальд Руфайзен пазнаёміліся яшчэ раней у пасляваенным Кракаве, дзе пачыналі сваю хрысьціянскую дзейнасьць. 

Памер брат Даніэль, ён жа Освальд Руфайзен, ён жа Шмуэль Аарон Руфайзен, у 1998 годзе ў Хайфе, што на поўначы Ізраіля, дзе і пахаваны.



школа журналистики
Новые
-2
Яков Петрович 22:51, воскресенье, 20.10.2013
-1
не будем память достойного человека осквернять кушнеритством.
человечество едино и не делимое.


Горячие темы недели